Перавал двухгорбы, як вярблюд,
наш аўтобус ішаком трасецца...
Палыну і кавылю
каня кідае: «Люб-лю...»
Ёкае на спуску сэрца...
Во дзе вечнасць!—
мохам парасла...
Ты ёй проста нейкая травіна,
на якой не блісне і раса.
З вуснаў вырываецца:
«Ай-чы-на..»
Ад снягоў да сонца —
перавал.
Як арол, твой позірк мерыць горы.
Над хрыбтамі ў небе — сінява,
нібы над маім надрэчным борам.