Не адшукала Бандароўна,
сівы гусляр
не ўнёс у дом.
І без яе па гладзі роўнай
сплылі вянкі
купальскім днём...
Над ёю ў мроях
шчыравала
Русь Белая,
нібы пчала.
Прыпевам кветка
зацвітала —
«Дзе Купала начавала,
ой, рана на Йвана...»
А сёння —
песняй расцвіла...