Польнай рупліўкай пчалою
ты ў маіх думах жывеш.
Перад высокай красою
не прызнаеш ты меж.
Сябар табе і травіна,
піжма, рамонак, палын...
У чым жа тады правіна —
ці гэта лёс — пчалы?
Вечная працаўніца,
зыку свайго не падай —
могуць з яго наглуміцца...
Мёд жа ўсім аддавай....
Ці не з надрэчных красак
узятак —
голас чужы?
Квакаюць жабы між раскі...
Доўжацца дзён міражы...