беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Прадчуванне зялёнай лістоты,
квету белага над галавой...
Што нам нашы драбпіцы-драбноты
перад весняю дзеяй зямной?!
У чаканні стаяць на сугрэве
вербалоз
і чаромха ля хат.
І калышуць прыцішана дрэвы
не пупышкі — вясны немаўлят.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая