Прапіваюць матчыны пенсіі гора-сыны,
падкідаюць дзяцей п’яніцы-маці...
Скуль жа з’явілася здань сатаны,
з пекла ці з раю —
каго вінаваціць?
Як жа ты карты паблытала ўсе,
«чорта» сабе ўзяла,
д’яблава сіла?!
Крык абрываецца на паўвярсце...
Голас мой рэха далей падхапіла.
Рэха, якое не знае маны,
чуй жа і ты яго,
здань сатаны!