шматвекавы —
прапрадзед —
нязграбны граб
на лесавой паляне
трымае поўню ў небе
на руках-галінах
упёршыся нагамі-каранямі
у зямлю
баіцца старэча
каб не патухла
начная лямпа
пад якою ў лесе
ўвішныя мурашы
хаваюць у свой мурашнік
нашы грахі
якія мы
людзі
пакінулі ў лесе
за дзень