беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Сустрэліся ў дарозе...
Праз накіп зімовых снягоў,
праз белы агонь вясновых садоў,
праз летні сонечны жар
і ліставейны асенні пажар
цябе разглядаю...
А ты —
ні слова,
ні згуку,
ні руху...
Праз што ты глядзіш
на мяне?..
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая