Святое — дом, радзіма,
дрэва,
якое ў маладосці пасадзіў.
Я не скажу,
што жыў я дрэнна:
я роднае любіў на здзіў...
А нехта так —
абы-абы...
(«Ты не святы, як я — рабы...»)
Пад дубам,
пад маёй чаромхай
барын дундзілі віно...
Ім усё роўна:
пад кустом, чаротам —
духоўныя кастраты ўжо даўно...