Загінула кошка Каця...
Загінуў сабака Шарык...
Каця несла сваім кацяняткам
мыш з жыта —
не паспела перабегчы шашу:
пад колы машыны патрапіла...
Шарык сарваўся з прывязі —
пагойсаць хацеў:
забег на суседаў падворак —
сусед працяў яго сахаром...
Слёзы маці — імгненні-ўспаміны —
падаюць на маленькіх кацянят,
якія ліжуць малако,
якіх пакінула Каця...