* * *
Выйшаў Нёман з берагоў
напрадвесні,
у сакавіку,
а не той разліў,—
каб душу, як смагу,
наталіць,
быццам небам родным жаўруку.
* * *
І канчаецца год...
Стрэлкі пройдуць свой шлях.
Мы з табою ішлі побач гэтак.
Не забыць толькі б нам
пахі мяты ў палях,
калі снег забялее,
як ветах...
* * *
Пры жыцці любіце чалавека.
Не шкадуйце яго пасля смерці.
Любіце —
пакуль не зачынена века.
Любіце —
пакуль на вуснах усмешка...