тумановая цераспалосіца
па шашы
ад Мінска да Брэста
так і едзем —
то сонца
то зноў туман
быццам ныраем
са шчырасці ў зман
то са зману ў шчырасць
вунь наперадзе ты
непастаянная
зараз узнёслая
побач нехта з табою
хто ён?
сосны яго назавуць
як бягуць
як бягуць
дні назад
нібы дрэвы прысад
ды з сонца ў туман
ды з туману ў сонца
тумановая цераспалосіца