Калючая сняжынка...
Ты —
ўва мне.
У душы маёй ты растаеш,
як памяць...
...Далёкі час...
Заслонай снег...
Л вочы, як агеньчыкі
праз замець...
Святло і музыка ў зале...
І зноў я прад табой — нямы...
Ну хоць бы ты мне падказала,
куды мне дзець сябе на міг?
Ў руцэ — букецік кветак весніх,
а ў сэрцы — хвалявання шторм...
І як пралескі мне паднесці,
каб не заўважыў аніхто?
Як падысці к табе патайна?
Бо хлопцы, пэўна, засмяюць,
што я такі сентыментальны,
якога птушкі заклююць...