...Я пяцікласнік.
Школа ў веснім садзе.
Урок гісторыі.
Настаўніца пра Рым
апавядае...
І раптам
дзверы насцеж —
дырэктар на парозе:
— У космасе...
Га-га-рын!..
Кульнуўся клас на двор —
з настаўніцаю разам.
Усклікі...
Скокі...
Радасць...
Застыў, разгорнуты,
падручнік
нема...
Усмешкаю Гагарына
свяціла сонца з неба...