Збягу я туды,
дзе забытыя лодкі ў чароце на выспе
на баку леташні сон
натужацца высніць,
дзе сонца парашутным купалам
за небасхіл апускаецца,
дзе ніхто грахоў не баіцца,
не каецца...
Дзе закаханым
лёгка кахаецца...
І чайкі,
крыклівай чайкі крыло
захлёствае хвалю,
нібыта вясло...