epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Савінаў

"Парой халоднай вербацвета..."

 

 

Парой халоднай вербацвета,

Калі блукаюць скразнякі,

Так хочацца вясны і лета,

Ах, людзі — ўсе мы дзівакі.

 

Пра сёння дбаем малавата,

А ў заўтра цягнемся ў мальбе.

Не прыспяшайце дзень крылаты

Ён сам акрэсліць шлях сабе.

 

Калі ж апошні срэбны коцік

З чырвонага зляціць сцябла,

Да сэрца ціхі боль падкоціць —

Ах, вось вярба і адцвіла.


1969

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 219
Крыніца: скан