epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўгенія Янішчыц

Помню, помню праз гады...

Помню, помню праз гады,

Спеўная ваколіца:

«Выпі, золатца, вады,

Сэрца супакоіцца».

 

Да крынічнай, спакайной —

Сцежкі-птушкі вольныя.

Трыццаць вёснаў за спіной,

А ці ўсе спакойныя?

 

Мне дарогі не пытаць,

Сонейка высокага.

А як жа стану суцяшаць

Ў горы сябра-сокала?

 

Ды, вядома, як тады

Ты мяне, ваколіца:

«Выпі, золатца, вады,

Сэрца супакоіцца».


1979?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: http://www.vershy.ru