epub
 
Падключыць
слоўнікі

Язэп Дыла

Тэатральная "задума" 1982 г. у Радашковічах

У пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) напісаў камедыю «Злодзей» («Сваім судом»). Сакратар Маскоўскага этнаграфічнага таварыства М. Янчук, які спрыяў справе культурнага адраджэння беларускага народа і трымаў сувязь са студэнцкімі зямляцтвамі універсітэта і сельскагаспадарчай акадэміі (А. Лявіцкі быў студэнтам апошняй і «вылецеў» з яе за ўдзел у так званых студэнцкіх беспарадках), імкнуўся атрымаць дазвол цэнзуры на выданне п’есы і на пастаноўку яе на сцэне. Аднак ён так і не дабіўся гэтага.

У 1892 г. гурток беларусаў-інтэлігентаў мястэчка Радашковічы і яго ваколіц разам з аўтарам п’есы задумаў паставіць яе без цэнзурнага дазволу. Справа адбывалася летам, калі ладзілася платная маёўка...

За колькі дзён да маёўкі была прызначана генеральная проба. Але да судовага следчага, нібыта ў госці, прыехаў з Вілейкі павятовы пракурор, які дазнаўся пра пастаноўку п’есы, што не прайшла цэнзуры. Пракурор даў зразумець следчаму, што спектакль (да таго ж на беларускай мове, якая была пад забаронаю) можа прынесці ўсім ім, магчыма, сур’ёзныя прыкрасці. Паліцыя, каб зняць з сябе адказнасць, напэўна, дала ўжо данос куды трэба, і было магчыма паяўленне з Вільні жандараў, а гэта «пахла ўжо палітычнай справай».

Пасля такога папярэджання пракурора спектакль на беларускай мове так і не адбыўся, застаўшыся ў гісторыі ўзнікнення беларускага тэатра так званай радашковіцкай «тэатральнай задумай» 1892 г.

 

1957




Беларуская Палічка: http://knihi.com