epub
 
падключыць
слоўнікі

Язэп Дыла

"Вечар ясны, ціхі..."

 

Вечар ясны, ціхі;

Спіць ў тумане поле,

На блакітным небе

Блішчыць агню мора...

Заходнага сонца

Золатам багата

Зверху і данізу

Ўся заліта хата...

І за краем поля,

Дзе ляжыць дарога,

Вярхі чырванеюць

Лясістага лога...

 

1912


1912

Тэкст падаецца паводле выдання: Дыла Я. Творы. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 351 с., 1 л. партр.
Крыніца: скан