epub
 
падключыць
слоўнікі

Ёган Вольфганг Гётэ

Спеў салдатаў

Gesang der Soldaten

Пераклад зроблены з выдання: Goethe, J.W. Gedichte. Eine Auswahl. Hrsg. von Stefan Zweig. Leipzig: Reclam, 1976. Goethe, J.W. Gedichte. Moskau: Progress, 1980. Goethe, J.W. Römische Elegien. Verlag der Nation Berlin, 1956. Goethe, J.W. Faust: Urfaust. Faust I und II. Paralipomena. Goethe über «Faust». Aufbau-Verlag Berlin und Weimar 1971

Вежы высокія,

Вымураваныя.

Чуйныя, зоркія

Мы — чараваныя.

Крэпасці цвёрдыя

Войскам узяты!

Хочуць салдаты

Славай упіцца!

Гучнымі трубамі

Ў бітвы зазваныя.

Цяжкімі згубамі

Мы гартаваныя.

Ласкі жаноцкія,

Бітвы ды страты,

Радасці плоцкія —

Знаюць салдаты

Славай упіцца,

Замкі, дзяўчаты

Мусяць скарыцца!



Пераклад: Васіль Сёмуха
Тэкст падаецца паводле выдання: Выбраная паэзія : пераклад з нямецкай / Ёган Вольфганг Гётэ. — Мінск : Зміцер Колас, 2016