На вуліцах - мароз і маладзік
І рэдкі стук рамізніцкіх фурманак...
Абсыпаны снягамі паштавік
Ўзыходзіць ціха на суседні ганак.
Я да акна ў задумнасці прынік -
Акно маё узорамі заслана...
На вуліцах - мароз і маладзік
І рэдкі стук рамізніцкіх фурманак.
24.01.1929, Мсціслаўль