Вечар... У горадзе вечар... Снягі пасінелі...
І дрыжыць тэлефонная сець...
Толькі крокі па цёмных, шырокіх панелях
І ўначы не пакінуць гручэць.
Маладзік у нябёсах блукае бязмежных,
А на вуліцах - ноч... мітульга...
І ля бліжняй да нас трансфарматарнай вежы
Электрычных праменняў дуга.
Знекуль чуюцца гукі фабрычнае песні,
Недзе дыша магутны матор...
Вечар... У горадзе вечар... Над горадам месяц.
А за горадам снежны прастор.
24.01.1929