epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Хто за намі?

Да пабудовы самалёта «Савецкая Беларусь»

 

Хлопцы! Янка, Сцёпка, Петра!

Хто за намі на паветра?

Хто ахвотнік неба мераць,

Дык выходзь сюды наперад.

Ну, а ты што крывіш губы?

Ці табе лятаць не люба?

Ці ты поўзаць толькі здольны?

Гэй, у неба птахам вольным

На спатканне навальніцам!

Ты ўжо мерышся садзіцца?

Пачакай — яшчэ, брат, рана,

Бо няма ж аэраплана:

Калі ты лятаць адважны,

Дык памацай свой бумажнік,

І твая капейка трэба,

Каб узняцца нам пад неба.

 

1923


1923

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 73
Крыніца: скан