epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Я не пясняр!

Я не пясняр! Я не мастак!

Хай так;

Мой твор не твор,— дзіця,

Мой спеў не спеў, а крык,

Але у тон

Пад камертон

Жыцця

Мой зык:

Я крыкну — ўраз

Па гушчах мас

Нясецца хваля рэх

І ў свой прабег

Раджае смех,

Здаровы смех.

 

1925


1925

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 18
Крыніца: скан