epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«А ты прыйдзі ка мне, калі ў цяжкой задуме...»

А ты прыйдзі ка мне, калі ў цяжкой задуме

У цяжкі час жыцця пачнеш сяброў шукаць.

Павер мне, боль уся у адзінокім суме,

А з другам ў час такі так добра памаўчаць!

Пытацца у цябе я ні аб чым не буду,

І жалем абражаць не стану я, павер!

У дружбу веру я, як гора верыць цуду,

Без дружбы не была б жывою я цяпер.

Вось горка стане мне — і белы свет не мілы,

Бо скрыўдзяць людзі так, што невыносна мне.

Каб знесці боль душы, дзе б мне набрацца сілы,

Каб верны, шчыры друг не падтрымаў мяне?!

1957


1957

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан