epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Аб табе я думаю не раз...»

Аб табе я думаю не раз,

Уявіць мне хочацца на хвілю —

Што было б, каб твой агонь не згас?

А яго так ярасна гасілі!

І ўсё ж, падняўся ты і ўстаў

І ідзеш з сучасным днём у ногу...

Так вясной прарвецца ледастаў,

Пракладзе шырокую дарогу

Хвалям, што пральюцца на лагі,

Крыгам, што на бераг лезуць з громам..

Тчэ зара пурпурныя сцягі

І калыша іх над тваім домам.

1961 г.


1961

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан