epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Абеліск над высокім курганам...»

Абеліск над высокім курганам

Узнімаецца шпілем пад хмары.

І на сонцы — за шызым туманам —

Праступаюць загінуўшых твары.

Быццам слава дрыжачай каронай

Сваім ззяннем курган той абніме,

Што стаіць на зямлі нескаронай,

Як прысяга на вернасць Радзіме.

Тых, хто, мужна ўстаўшы да бою,

Адступаць не далі сабе права

І канец палажылі разбою,

І зноў вольнаю стала дзяржава...

А — вайны без ахвяр не бывае...

Вось курган — ён на брацкай магіле...

Тут героі сном вечным спачылі.

Толькі слава іх — вечна жывая!

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан