epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Ад цябе я ўсё прыму з ахвотай...»

Ад цябе я ўсё прыму з ахвотай,

Нават гэтае разлукі боль,

Толькі б ты сюды вярнуўся потым

І каб мне яшчэ пажыць з табой...

Сонцам загарэлася любоў!

А была ж, не так даўно, другая...

Толькі гэта тым і дарагая,

Што душу хвалюе больш, чым кроў.

Лёгка маладая кроў бурліць,

Дотык губ і — палыхне пажарам...

Толькі з тым хацелася б мне жыць,

Хто сагрэў душу мне шчасця марай.

Вось таму я ўсё прыму ахвотна

Ад цябе: і радасць і тугу,

Бо у ззянні воч тваіх пяшчотных

Перанесці я усё змагу.

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан