epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Адчыні мне акно

Свет кладзецца ў проразь маіх прагна раскрытых

павек

Пазнаю я ўсё, што было непазнаным.

Адчыні мне душы таямніцы, што носіць імя —

чалавек.

Што мы знаем аб ім? То вялікі без меж і граніцы,

То малы, як дзіця, калі скрушна схіліў галаву,

То магутным асілкам у бязмер ён бязгранны імчыцца,

То ў бяссіллі нямым ён упаў на траву.

Ну, а ты — ты прыходзь! Не глядзі, не ўпаду я духам.

Маё сэрца баліць усё аб тым, што пражыта даўно...

Ты шапні запаветнае слова сваё мне на вуха,

У свет вялікі, бяскрайні адкрый мне шырока акно.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан