epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Афрыка

Чорная Афрыка рвецца з няволі,

Годзе ёй здзекаў і горкай нягоды.

Путы зрывае, бо шчыра, да болю

Хоча свабоды!

Хоча свабоды!

 

Множыць свабоднага краю багацце,

Крокам магутным да радасці крочыць,

Стаць аб’яднаннем сялян і рабочых —

Афрыкай шчасця!

Афрыкай шчасця!

 

Скінуць цяжар чужаніцкіх кайданаў

Хоча народ — не стрымаць гэтай лавы!

Ім, іхнім дзецям — маіс і бананы!

Афрыка славы!

Афрыка славы!

 

Выюць захопнікі. Воля народаў

Стала, як сталь. Ім яна непакорна!

Гоніць іх сіла вялікай свабоды

З Афрыкі чорнай!

З Афрыкі чорнай!

1962 г.


1962

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан