epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Беларусь, Радзіма! — край мой сінявокі...»

Беларусь, Радзіма! — край мой сінявокі

Узыходзіш сёння на рубеж высокі!

 

Азвалася свету волатная сіла,

Што ў паставе сціплай да пары таіла.

 

Гордая набыткам, славай гаманлівай,

Ты стаіш пад сонцам юнай і шчаслівай.

 

Радасць акрыляе маладосцю грудзі —

Гэткае збылося, а што ж заўтра будзе!

1960 г.


1960

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан