epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Беларусь

Агністымі успыхамі

Гараць зарніцы белыя.

Жытнёвымі уздыхамі

Плывуць палеткі спелыя.

Зямля мая далёкая,

Зямля мая цудоўная,

Радзіма сінявокая,

Каму красой ты роўная?

Мо ёсць і прыгажэйшыя,

Каму што ў свеце глянецца.

Мая ж найдаражэйшаю

Да смерці мне астанецца.

1946


1946

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан