epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Беларускі вінаград

Вырастай, зеляней, госць наш мілы і рэдкі,

Ды чапляйся мацней за драўляныя клеткі,

Падтрымаем цябе, каб ты рос усё вышай,

Гроны поўніў свае ў цёплай, сонечнай цішы.

Налівайся хутчэй сокам вёсен салодкім,

Бо час лета у нас, сам ты бачыш,— кароткі.

Ад халодных вятроў цябе добра закрыюць

Хмель высокі, густы і валы земляныя.

Вырастай жа смялей, налівай свае гроны,

Сын паўдзённай зямлі, малады і зялёны,

Набірайся з палёў нашых сокаў і сілы,—

Шмат цудоўных раслін мы на іх узрасцілі.

Дык расці, будзь як сын, а не пасынак краю,

Ураджаю твайго мы пад восень чакаем!

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан