epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Былі ў нас хвілі светлыя, як сонца...»

Былі ў нас хвілі светлыя, як сонца,

Не гналіся за доўгім мы чырвонцам —

Да роскашы не вельмі былі ласы

І не чакалі выручнага часу.

Мы зычым людзям міру, дабрабыту,

Ты да людзей ідзі з душой адкрытай.

Я веру ў сілу душ і рук рабочых.

Нашчадкам смела я гляджу у вочы.

Бо вернаю была адзінай мэце:

Жыць праўдаю савецкай, чалавечай,

З дарогі ленінскай — ні крок не збочыць...

1959 г.


1959

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан