epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Бывае так: спаткаеш сябра...»

Бывае так: спаткаеш сябра,

Душой насустрач расцвіцеш,

А ён трымаецца не храбра

І штосьці нехаця пляце.

Балюча, што так недарэчы

Цяпла шукаеш у людзей.

У іх сваіх стае падзей,

І ім нішто з табой сустрэчы.

З іх кожны шчасцю свайму рад,

Ім кадзяць славу ад парога...

А у цябе — няма нічога,

Дык ты не друг ім і не брат,

Як быў шмат год таму назад.

1966 г.


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан