epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Чалавечая рука

Рука — гэта інструмент тонкі!

Як геніяльна створана рука...

Ці то кранецца струн пявучых, звонкіх,

Ці закідае сеці рыбака,

Ці дом будуе, ці штурвалам правіць,

Ці піша сціпла яркія радкі...

Рука людская! Што мы проціставіць

Маглі б супроць стваральнае рукі?!

1957 г.


1957

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан