epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Чаму маўчыць душа?..»

Чаму маўчыць душа? А часам мне здаецца,

Што гэта ўжо канец. Што больш не запяе...

Што ў жаркіх дум кастры ёй больш ужо

не грэцца,

Што сіла творчая пакінула яе...

Як страшна мне тады!

Хай лепш знямее цела,

Каб мне на смерць душы ў адчаі не глядзець...

Ды блісне думка, зноў зык песні льецца смела,

Душа гучыць!

Спявай! Спявай, каб жыць і пець.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан