epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці...»

Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці

Слых рэжуць мне словы.

Нячутна спадае пажоўклае лісце

На нашы галовы...

Ў глыбокім маўчанні з прыроднаю сілай

Зліваюцца душы.

Збліжае нас час да вячорнага схілу —

А сэрцаў не сушыць!

Як лёгка нясуць мяне думкі і мары,

Як быццам у госці —

Туды, дзе свяціла мне сонца праз хмары,

У дні маладосці...

1964


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан