epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Давай памаўчым!..»

Давай памаўчым! Дысанансам якімсьці

Слых рэжуць мне словы.

Нячутна спадае пажоўклае лісце

На нашы галовы...

У глыбокім маўчанні з прыроднаю сілай

Зліваюцца душы.

Збліжае нас час да вячорнага схілу —

А сэрцаў не сушыць!

Як лёгка нясуць мяне думкі і мары,

Як быццам у госці —

Туды, дзе свяціла мне сонца праз хмары,

У дні маладосці...

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан