epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Дон

Дон спрадвеку бачыў сон,

Што плыве па стэпе ён,

Што шуміць зялёны стэп,

А на ім, вадзе ўздагон,

Хваль пшанічных льецца звон,

Будзе белы, мяккі хлеб.

Сніў наш Дон, што плынь сваю

З Волгай ён магутнай зліў,

А пад ім палі пяюць

Песню-казку плодных ніў,

Ад насадаў льецца звон...

Ці то праўда? Ці то сон?

Марыў ціхі сіні Дон

З мілай Волгай воды зліць...

Дзень прыйшоў — і збыўся сон:

Волга ў стэп сухі бяжыць —

З ёю льецца сіні Дон,

І не ў сне ён гэта сніць.

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан