epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Душа паэта

«Ад родных ніў, ад роднай хаты»,

Ад беларускае зямлі

Сябры — народа дэлегаты

К Купалу у Маскву прыйшлі.

Масква была яму, як маці,

Як і для ўсіх сваіх сыноў,

Хто ў горкі час радзіму страціў,

Ў палон узятую вайной.

О, як тужыў аб ёй ён, роднай!

І сёння аб тых далях сніць,

Дзе Свіслач свеціцца лагодна,

Дзе Нарач між лясоў ільсніць,

Дзе Мінск прыгожы, аднаўлёны

У неба ўзносіцца, плыве,

Дзе ў песні радаснай, натхнёнай

Душа паэтава жыве.

1971 г.


1971

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан