epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Душу, як сонца, распалю...»

Душу, як сонца, распалю

І падыму яе у высі,

Каб на радзімую зямлю

Праменні цёплыя ліліся.

 

«Другое сонейка ўзышло»,—

Сагрэўшыся, прамовяць людзі,

Калі душа мая цяпло,

Як сонца, на зямлю ліць будзе.

1963 г.


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан