epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Душы маёй крануцца не пасмее...»

Душы маёй крануцца не пасмее

Ні старасці кашчавая рука,

Ні смерці ледзяністая завея,

Ні забыцця бяздумнага рака.

Яна гарэць умее гэткім бляскам,

Які ніякім змрокам не зацьміць!

Душа мая заўсёды будзе жыць

У словах, поўных цеплыні і ласкі.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан