epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Дзякуй табе, што ты жывеш на свеце...»

Барысу Ермакову

 

Дзякуй табе, што ты жывеш на свеце.

Я пры табе — ніколі не адна...

Як сонейка, ты грэеш, ты і свеціш.

І — тут ні бур, ні снежнае замеці,

Ні наледзі па шклістасці акна —

Дзякуй табе, што ты жывеш на свеце!

 

Дзякуй табе, што ты жывеш на свеце...

Хоць працаваць з цямна і да цямна

Умела я...

Ды сумна ноч сустрэціць,

Калі цябе зрок цёплы не прывеціць,

Калі заўсёды, ўсюды ты — адна.

Дзякуй табе, што ты жывеш на свеце!

1973 г.


1973

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан