epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Дзень шчасця

Гэты дзень, нібы жэмчуг каштоўны,

Я апраўлю у золата памяць.

Шлях жыцця майго, просты і роўны,

Узвіхрыў ён, як бурная замець.

Узвіхрыў, загудзеў навальніцай,

Бляскам шчасця напоўніўшы грудзі...

Мне даўно ўжо нічога не сніцца,

Гэты дзень доўга сніцца мне будзе.

1953 г.


1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан