epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Гавары мне

Гавары мне, яшчэ гавары!

Гнецца ветка пад ветру падзьмухам...

А твой голас — як шум у бары,

Мне б яго толькі слухаць і слухаць.

Я не чую хвілінамі слоў,

Не ўнікаю ў іх сутнасць...

Не словы —

Гэты голас, што ў сэрца ўвайшоў,

Я, як музыку, слухаць гатова.

Мне ніколі з табой не адчуць

Ў хвілю ласкі утульнай, гарачай,

Як званы недавер’я гудуць

І заходзіцца сэрца ад плачу.

1953


1953

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан