epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Горад светлы...»

Горад светлы.

Як казка аб шчасці, прыгожы...

Над табой йшлі стагоддзі...

А ты — малады,

Колькі ж мар запаветных ты здзейсніць

паможаш

К тым, што здзейснілі мы ў пяцігодак гады.

Горад светлы! Ты стаў маяком ўсёй планеце,

Асвятляеш па моры жыццёвым шляхі,

Сёння сонца тваё чорнай Афрыцы свеціць,

Дзе пласт новы ўзнімаюць жыцця лемяхі.

Ты як гордая сіла, што лечыць ад болю,

Як сумленне мільёнаў на варце стаіш,

Вораг грозны усіх, хто слабейшых зняволіў,

Хто зрываць з іх імкнецца крывавы барыш.

Светлы горад надзеі — Масква дарагая,

Дум палёты не знаюць кардонаў, ні меж,

Хай іх верная сіла людзям памагае

Несці праўду тваю на далёкі рубеж.

1965 г.


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан