epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«І праз дні, і праз годы мы помнім аб тым...»

І праз дні, і праз годы мы помнім аб тым,

Як вайна наша неба зацьміла,

Выядаў нашы вочы пажарышчаў дым,

І за горла нас гора душыла.

 

Партызаніць ішлі і стары і малы,

І дзяўчаты ішлі, і жанчыны...

Гора стала гарчэй, як сівы той палын,

Ды змагацца ніхто з нас не кінуў,

 

Покуль выгналі ворага з нашай зямлі,

Покуль знішчылі сілу варожу...

 

Толькі чорныя весткі ізноў папаўзлі

І душу нам нанова трывожаць.

 

Людзі! Дружба хай рукі з’яднае навек

Тым, хто чэсны душою і шчыры.

Людзі добрыя, ўсе, як адзін чалавек,

Будзьце вы абаронцамі міру!

1955 г.


1955

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан