epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Я хацела б прарасці сасной...»

Я хацела б прарасці сасной,

Хай бы ветры пелі нада мной.

Пры жыцці любіла я сасну,

Як сястру душы маёй прачулай,

І калі навекі я засну,

Я хачу, каб кожную вясну

Спеў жывы я на світанні чула.

 

1966

 


1966

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы. Успаміны. -- Мн.: Маст. літ., 1981. -- 334 с.
Крыніца: невядомая