epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Я гляджу ў твае светлыя вочы...»

Я гляджу ў твае светлыя вочы

І на бровы густыя гляджу.

Не пасмееш сказаць ты, што хочаш,

Пакуль я так далёка сяджу.

А нашто гаварыць? Мне ўсё ясна.

І чаму ты нясмелы такі,

І чаму так дрыжаць і не гаснуць

Залатыя ў вачах аганькі.

Бляск і цені... Зноў бляск і цені...

Што хаваеш ты ў сэрцы на дне?

Не, такая любоў не сустрэне

Больш на сцежцы жыццёвай мяне!

1964 г.


1964

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан