epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

«Я многага ў жыцці яшчэ чакаю...»

Я многага ў жыцці яшчэ чакаю,

Я на парозе новага стаю...

І радасць маё сэрца акрыляе

І напаўняе ўсю душу маю.

Я чую, як пявучыя матывы

Снуюцца ў ёй у песенныя дзівы.

Дык дзе ж тут старасць? Дзе яе туга?

Дзе горкая панурасць і бязволле?

Вясёлкавая, стромая дуга

Мне абяцае шчасце новай долі.

О, не! Не ўсё яшчэ жыццю я аддала.

Нанова з прагнай і вялікай сілай

Шукаю ў творчай працы я цяпла,—

Святлом Радзіма шлях мне асвяціла.

1945


1945

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйла К. ...Коціцца рэха: Вершы, паэма, лісты / Уклад. і прадмова Д.Чаркасавай.- Мн.: Маст. літ., 1993. - 287 с. [4] л. іл.
Крыніца: скан